Правила библиотек
Правілы карыстання дзіцячымі бібліятэкамі дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска»
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
- Правілы карыстання дзіцячымі бібліятэкамі г.Мінска (далей Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы бібліятэчнай справы, Уставам дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска» (далей ДУ «ЦСДБ г.Мінска») і рэгламентуюць парадак запісу, правы, абавязкі карыстальнікаў і адказнасць бакоў.
- Фонды дзіцячых бібліятэк г.Мінска з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Абмежаванасць у карыстанні імі накіравана на зберажэнне асабліва значных дакументаў.
- У сваёй дзейнасці дзіцячыя бібліятэкі забяспечваюць рэалізацыю права карыстальнікаў (перавага аддадзена дзецям ва ўзросце да 18 гадоў) у адпаведнасці з іх асабістымі патрэбамі і інтарэсамі на вольны і бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг дзіцячых бібліятэк г.Мінска.
- Асобныя (дадатковыя) віды паслуг, якія не супярэчаць заканадаўству, могуць быць платнымі ў адпаведнасці з зацверджанымі вышэйстаячай арганізацыяй палажэннямі.
- Дзіцячыя бібліятэкі ажыццяўляюць сваю дзейнасць шляхам узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж дзіцячымі бібліятэкамі ДУ «ЦСДБ г.Мінска» і іншымі бібліятэкамі, якія абслугоўваюць дзяцей.
- ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ Д3ІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ
- Пры запісу ў бібліятэку карыстальніку неабходна прад'явіць пашпарт ці дакумент, яго замяняючы (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі), паведаміць неабходныя для афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйныя дакументы, азнаёміцца з Правіламі і падцвердзіць згоду на іх выкананне сваім подпісам. Рэгістрацыйныя дакументы з'яўляюцца дагаворам паміж бібліятэкай і карыстальнікам.
- Дзеці ва ўзросце да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад'яўленню пашпарта аднаго з бацькоў альбо дакумента аднаго з апекуноў, супрацоўніка дзіцячай установы (дзіцячага дома, інтэрната).
- Пасля запісу ў бібліятэку карыстальніку выдаецца чытацкі білет.
- Перарэгістрацыя карыстальнікаў праходзіць штогод пры прад'яўленні дакументаў у адпаведнасці з п. 2.1.
- ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ
- Права на карыстанне дзіцячымі бібліятэкамі г.Мінска мае кожны грамадзянін, пастаянна ці часова зарэгістраваны ў г.Мінску і Мінскім раёне, але прыярытэтнае права аддадзена абслугоўванню дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
- Асобы, якія часова зарэгістраваны ці часова знаходзяцца ў г.Мінску і Мінскім раёне, маюць права карыстання толькі чытальнымі заламі бібліятэкі.
- Карыстальнікі з парушэннямі апорнарухальнага апарату (дзеці-інваліды) маюць права на нестацыянарныя формы абслугоўвання па адпаведнай заяве.
- Карыстальнікі бібліятэкі маюць права:
- Бесперашкодна наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы.
- Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе фонду праз сістэму каталогаў, картатэк, баз дадзеных і праз іншыя формы бібліятэчнага інфармавання.
- Бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.
- Бясплатна браць у часовае карыстанне дакументы з фондаў абанемента (п. 9.З.; 9.4.) і чытальнай залы для працы ў чытальнай зале бібліятэкі.
- Прадоўжыць тэрмін карыстання дакументамі ў адпаведнасці з правіламі карыстання абанементам (п. 9.5.).
- Атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў, выкарыстоўваючы месцы публічнага доступу ў інфармацыйныя сеткі, арганізаваныя ў бібліятэцы.
- Карыстацца паслугамі, у тым ліку дадатковымі (платнымі), якія аказвае бібліятэка.
- Прымаць удзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка.
- Звяртацца да адміністацыі бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія тычуцца абслугоўвання непасрэдна ў дні прыёму адміністрацыі ці праз «Кнігу заўваг і прапаноў».
- АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ДЗІЦЯЧЫХ БІБЛІЯТЭК
- Карыстальнікі бібліятэкі павінны:
- Выконваць існуючыя Правілы і прытрымлівацца рэжыму працы бібліятэкі.
- Сваечасова паведамляць супрацоўнікам бібліятэкі аб зменах пашпартных дадзеных, месца жыхарства, страце ці крадзяжу чытацкага білета.
- Пры наведванні бібліятэкі здаваць у гардэроб верхняе адзенне і вялікія сумкі.
- Прад'яўляць пры патрабаванні для прагляду супрацоўнікам бібліятэкі сумкі і іншыя рэчы.
- Беражліва адносіцца да дакументаў з фондаў бібліятэкі: у выданнях забараняецца падкрэсліваць, рабіць паметкі, загінаць старонкі.
- Несці адказнасць за ўзятыя і пакінутыя без нагляду бібліятэчныя дакументы.
- Своечасова вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкай тэрмін.
- Своечасова падаўжаць вызначаны бібліятэкай тэрмін карыстання дакументамі (п. 9.З.; 9.4; 9.5.).
- Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з дэфектамі, адразу паведамляць аб гэтым бібліятэкару.
- Беражліва адносіцца да маёмасці і абсталявання бібліятэкі, пакрываць шкоду, якая зроблена карыстальнікам бібліятэцы.
- Працаваць на аўтаматызаваных рабочых месцах карыстальніка ў строгай адпаведнасці з інструкцыяй.
- Праходзіць перарэгістрацыю ў адпаведнасці з парадкам, усталяваным бібліятэкай (п.2.4.).
- Захоўваць цішыню, парадак і чысціню ў памяшканні бібліятэкі і на яе тэрыторыі.
- Праяўляць ветлівасць і карэктнасць у адносінах да супрацоўнікаў бібліятэкі і іншых карыстальнікаў, падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў падчас надзвычайных абставін.
- Карыстальнікам бібліятэкі забараняецца:
- Перадаваць білет чытача іншым асобам ці карыстацца чужым білетам.
- Праходзіць у залы бібліятэкі ў верхнім адзенні, з вялікімі сумкамі.
- Праходзіць у залы бібліятэкі ў нецвярозым стане, пад уздзеяннем наркатычных рэчаў, у выглядзе, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены.
- Выносіць за межы бібліятэкі дакументы з залаў абслугоўвання без афармлення іх у фармуляр чытача.
- Выконваць сістэмныя працэсы ў кампьютарных сетках і парушаць інструкцыі па выкарыстоўванню кампьютарнага абсталявання ў бібліятэцы.
- Карыстацца ўключаным гукавым сігналам мабільнай сувязі ў памяшканні абанемента і сродкамі мабільнай сувязі ў памяшканні чытальнай залы.
- Прымаць ежу і распіваць напіткі ў залах абслугоўвання бібліятэкі.
- Самавольна размяшчаць аб'явы, афішы, рэкламныя матэрыялы ў памяшканнях бібліятэкі.
- Парушаць нормы грамадскіх паводзін і цішыню.
- Карыстальнікі бібліятэкі павінны:
- АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ
- За парушэнне існуючых Правіл непаўналетнімі карыстальнікамі адказнасць нясуць іх бацькі ці апекуны.
- За парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, карыстальнікі нясуць адміністрацыйную, грамадска-прававую і крымінальную адказнасць.
- Карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фондаў бібліятэкі, або нанеслі шкоду, павінны замяніць іх адпаведнымі ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі. Пры немагчымасці замены неабходна кампенсаваць урон ў памеры суадносным рыначнай вартасці дакумента на бягучы момант.
- Несанкцыяніраваны вынас дакументаў з памяшкання бібліятэкі расцэньваецца як крадзеж маёмасці.
- Пры неаднаразовым парушэнні тэрміну карыстання дакументамі без уважлівых прычын на абанеменце, а таксама пры невяртанні і незамене страчанага дакумента наогул, па рашэнню адміністрацыі карыстальнік можа быць пераведзен на абслугоўванне толькі ў чытальнай зале.
- Карыстальнікі, якія нанеслі незаменную шкоду бібліятэцы выключаюцца з ліку яе карыстальнікаў без права паўторнага запісу. Звесткі аб іх могуць быць перададзены ў органы суда і пракуратуры.
- ПРАВЫ ДЗІЦЯЧЫХ БІБЛІЯТЭК
- Бібліятэка мае права:
- Уносіць дапаўненні і змяненні ў існуючыя Правілы.
- Вызначаць змест і формы дзейнасці ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вызначанымі Уставам ДУ «ЦСДБ г.Мінска».
- Самастойна фарміраваць бібліятэчны фонд у адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў. Вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, а таксама рэжым доступу да іх.
- Аказваць дадатковыя (платныя) паслугі, пералік якіх зацвярджаецца заснавальнікам.
- Вызначаць меры і тэрміны пазбаўлення права карыстання бібліятэкай тых карыстальнікаў, якія парушылі існуючыя Правілы.
- Прымаць меры па кампенсацыі шкоды, якую прынёс карыстальнік бібліятэцы, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Патрабаваць ад карыстальніка пакінуць памяшканне бібліятэкі ў выпадку, калі ён сваімі паводзінамі перашкаджае рабоце іншых карыстальнікаў, супрацоўнікаў.
- Забяспечваць неабходныя меры аховы ад несанкцыяніраванага вынасу дакументаў з памяшкання бібліятэкі.
- У выпадку грубага парушэння існуючых Правіл звяртацца за дапамогай у праваахоўныя органы.
- Бібліятэка мае права:
- АБАВЯЗКІ ДЗІЦЯЧЫХ БІБЛІЯТЭК
- Бібліятэка абавязана:
- Садзейнічаць рэалізацыі неад'емнага права грамадзян на далучэнне да інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання, якое вызнача законам «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь».
- Фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне.
- Весці абслугоўванне карыстальнікаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у галіне бібліятэчнай справы, Уставам ДУ «ЦСДБ г.Мінска» і існуючымі Правіламі.
- Знаёміць карыстальнікаў пры запісу ў бібліятэку з існуючымі Правіламі.
- Даваць карыстальнікам поўную інфармацыю аб інфармацыйных рэсурсах бібліятэкі і забяспечваць доступ да іх.
- Своечасова інфармаваць карыстальнікаў аб дапаўненнях і змяненнях, якія ўносяцца ў існуючыя Правілы, аб усіх відах паслуг, якія выконвае бібліятэка, аб зменах яе рэжыму работы.
- Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках і іх інфармацыйных запытах у іншых мэтах, апрача бібліятэчна-вытворчых.
- Удасканальваць бібліятэчнае абслугоўванне, пашыраць магчымасці доступу карыстальнікаў бібліятэкі да глабальных інфармацыйных рэсурсаў і сетак.
- Вывучаць і найбольш поўна забяспечваць інфармацыйныя патрэбы карыстальнікаў.
- Даваць карыстальнікам па іх патрабаванню «Кнігу заўваг і прапаноў».
- Забяспечваць высокую культуру абслугоўвання карыстальнікаў.
- Бібліятэка абавязана:
- АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
- У адпаведнасці з задачамі, функцыямі, плошчай памяшканняў, колькасцю і складам фонда дзіцячая бібліятэка вызначае свае структурныя падраздзяленні: сістэму абанементаў, чытальных і спецыялізаваных залаў, пры неабходнасці дыферэнцыраваных па ўзроставаму прынцыпу.
- Рэжым працы дзіцячай бібліятэкі у адпаведнасці з дзеючым працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначаецца дырэктарам ДУ «ЦСДБ г.Мінска» і зацвярджаецца Упраўленнем культуры Мінгарвыканкама.
- ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ АБАНЕМЕНТАМ
- Пры аўтаматызацыі тэхналагічных бібліятэчных працэсаў абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца праз электронны фармуляр карыстальніка, у які заносіцца запіс аб выдачы і прыёме дакументу.
- Колькасць дакументаў, выдаваемых карыстальніку з фонда абанемента на дом складае 5 экзэмпляраў, за выключэннем часопісаў.
- Тэрмін карыстання дакументамі з фонду абанемента складае 30 дзён.
- Тэрмін карыстання дакументамі павышанага попыту складае 10 дзён. Колькасць выдачы такіх дакументаў вызначаецца супрацоўнікам абанемента.
- Тэрмін карыстання дакументам можа быць прадоўжан да 2-х разоў запар (можна па тэлефоне) пры ўмовах адсутнасці запыту на яго з боку іншага карыстальніка.
- Наступная выдача дакументаў карыстальніку ажыццяўляецца пасля прыёму раней узятых.
- У выпадку несвоечасовага вяртання дакументаў бібліятэка напамінае карыстальніку аб неабходнасці вяртання дакументаў шляхам тэлефонных званкоў, паштовых паведамленняў.
- Спыненне выдачы і прыёма дакументаў ажыццяўляецца за 5 хвілін да закрыцця бібліятэкі.
- ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ЧЫТАЛЬНАЙ ЗАЛАЙ
- Дакументы з чытальнай залы падчас працы бібліятэкі на дом не выдаюцца.
- Пры аўтаматызацыі тэхналагічных бібліятэчных працэсаў абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца праз электронны фармуляр карыстальніка, у які заносіцца запіс аб выдачы і прыёме дакументу.
- Выдача дакументаў з фонду чытальнай залы на дом з'яўляецца платнай паслугай, якая рэгламентуецца «Палажэннем аб платных паслугах».
- З фонду чытальнай залы па дадатковым платным паслугам не выдаюцца:
- Колькасць дакументаў, якія выдаюцца ў чытальнай зале, не абмежавана.
- Праца на аўтаматызаваных рабочых месцах для карыстальнікаў ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з інструкцыяй.
- Спыненне выдачы дакументаў і выкананне платных паслуг ажыццяўляецца за 5 хвілін да закрыцця бібліятэкі.
- АДКАЗНАСЦЬ СЛУЖБОВЫХ АСОБ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ ЗА АРГАНІЗАЦЫЮ АБСЛУГОЎВАННЯ
- Службовыя асобы нясуць адказнасць за якасць абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі і палажэннямі адпаведных структурных падраздзяленняў бібліятэкі.