НОВЫЯ ЎЗРОЎНІ СУПРАЦОЎНІЦТВА
Ужо не адзін год доўжыцца супрацоўніцтва восьмых дзіцячых бібліятэк Мінска і Пярмі. З кожным годам супрацоўніцтва выходзіць на новы ўзровень, далучаюцца новыя ўдзельнікі, запісваюцца аўдыё- і відыафайлы з народнымі і аўтарскімі казкамі, ствараюцца ролікі пра нашы гарады і краіны. Удзельнікі абменьваюцца не толькі пазнавальнай інфармацыяй, а і культурнай спадчынай.
Напрыклад, у Пярмі гучаць беларускія казкі, вершы, песні па-беларуску. Ды не проста з дынамікаў, а дзеці самі спрабуюць нешта чытаць на беларускай мове. А зараз знялі сапраўдны кліп на нашу песню “Саўка ды Грышка ладзілі дуду”.
Аўтар ідэі і сцэнарыст Пісаўніна Алена Юр’еўна
Рэжысёр Талантава Ірына Мікалаеўна
Мантажор і гукааператар Талантава Ганна
Ролі выконвалі
Яшнова Святлана
Ліхоўскіх Арына
Запольскіх Данііл
Новікаў Яраслаў
Жужгова Варвара
Зарыпава Ксенія
Сяргеева Дар’я
Родзін Данііл
Дубоўцава Дамініка
Барахоў Рыгор
Масоўка
Чуліна Дар’я
Джанетава Дарына
Маракуліна Рада
Вялікі дзякуй усім удзельнікам за ўвагу да беларускай культуры!