Ежегодно в Центральной детской библиотеке имени Н.Островского при поддержке Центра шведских исследований и Совета министров Северных стран проходит презентация ежегодного проекта "Неделя литератур Северных стран".
В 2018 году вступительным словом приветствовала читателей посол Швеции в Беларуси Кристина Юханесан. Она рассказала о том, что ее личные дети очень любят читать книги из серии о Пэтсана и Финдуса знаменитого шведского писателя и художника Свен Нурдквиста. Продолжила встречу директор Центра шведских исследований Анастасия Майская. Она рассказала, чем занимается центр, показала детям на карте Северные страны и флаги Швеции, Дании, Норвегии, Исландии и Финляндии.
Понравился детям герой Суперлось в исполнении Ангелины Юрковой, который говорил на шведском, а потом уже на белорусском языке. Он предложил им викторину, посвященную Северном странам и литературе Северных стран. Ученики школы показали свои "суперзнания" и правильно ответили на все вопросы.
В рамках Недели литератур Северных стран в Беларуси с большим удовольствием все присутствующие познакомились с выставкой Шведской академии детской книги "Ура детской книге! 17 причин читать детские книги», организованной при поддержке посольства Швеции в Беларуси и Шведского института, которая уютно расположилась в нашей библиотеке.
Чытанні дзіцячай нардычнай літаратуры-2019
11 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску і Цэнтра шведскіх даследаванняў адбылася прэзентацыя праекта “Тыдзень літаратуры Паўночных краін” https://www.nordisklitteratur.org/viru, які ўжо больш за 20 гадоў накіраваны на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў.
Уступнае слова ўзяў намеснік пасла, першы сакратар Пасольства Швецыі Конрад Рыкардсан, які расказаў прысутным пра актыўнае супрацоўніцтва пасольства з Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя М.Астроўскага.
Працягнула сустрэчу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Настасся Майская. Яна расказала, чым займаецца цэнтр, паказала дзецям на мапе Паўночныя краіны і сцягі Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Настасся прапанавала вучням 3Б і 3Г класаў мінскай школы № 67 http://sch67.minsk.edu.by/ віктарыну, прысвечаную літаратуры Паўночных краін. Дзеці паказалі свае “суперведы” і правільна адказалі амаль на ўсе пытанні.
Тыдзень літаратуры Паўночных краін праводзіцца штогод у форме чытанняў услых абраных кніг. Тэмай гэтага года стала «Нардычнае святкаванне», і гэта нездарма. Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый (арганізатар праекта) святкуе свой 100-гадовы юбілей, таму і ўрыўкі кніг сёлета адлюстроўваюць тэму святкавання. Госці прапанавалі маленькім слухачам нашай бібліятэкі знакамітую дзіцячую кнігу "Піпі Доўгаяпанчоха” Астрыд Ліндгрэн у перакладзе Д.Плакса. Акторка Вераніка Фаміна правяла кароткую гутарку з дзецьмі, каб патлумачыць значэнні некаторых складаных слоў з тэксту на беларускай мове перад чытаннем, і з вялікім майстэрствам прачытала ўрывак твора пра супердзяўчынку пад назвай "Піпі святкуе дзень нараджэння”. Уважлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі без цяжкасці адказалі на ўсе пытанні пасля чытання. Напрыканцы сустрэчы дзяцей чакаў салодкі стол з цукеркамі, печывам і сокам, а таксама шмат падарункаў.
На сустрэчы ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з выставай кніг скандынаўскіх пісьменнікаў, падрыхтаванай супрацоўнікамі малодшага абанемента. Пасля цікавага мерапрыемства дзеці яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі, фатаграфаваліся, а настаўнікі казалі словы падзякі арганізатарам і гасцям свята.