Страшныя гісторыі для самых смелых
Між старонак гэтай кнігі стаіліся таямнічыя персанажы, якія любяць сустракацца з чытачамі познім вечарам, калі самыя смелыя з іх адважваюцца пачытаць страшныя гісторыі пра прывід з хутара, Ліловага цмока альбо Змрочнага птаха. Містычныя персанажы запрашаюць у небяспечны шлях па чырвоных стрэлках, прымушаюць наведаць прыстанак зданяў, прапануюць пазнаёміцца з гасцямі з іншасвету. Чытайце, калі вы сапраўды бясстрашныя.
