Хто дапаможа Дзеду Марозу?
У кнігу ўвайшлі тры казкі, прысвечаныя любімым зімовым святам: Новаму году і Калядам, часу сюрпрызаў і цудаў.
У першай казцы Дзед Мароз, які вязе падарункі беларускім дзецям, сустракае перашкоду: цёплае надвор'е, з-за якога падарожжа на паўночных аленях немагчымае.
Другая казка — пра таленавіты гарэзлівы зімовы ветрык, які любіць маляваць на аконным шкле.
А трэцяя — пра хлопчыка, які марыў пра сабаку, і шчанюка, які шукаў дом, пра любоў і дабрыню.
