15 мая ў дзіцячай бібліятэцы №6 для навучэнцаў 4 класа СШ №56 адбылося
мерапрыемства “Беларускі Андэрсэн – Васіль Вітка”, прымеркаванае да
115-гадовага юбілею Васіля Віткі - пicьмeннiка шмaтгpaннaгa тaлeнтy,
пpaзaiка, дpaмaтypга, пepaклaдчыка, пyблiцыcта, першага рэдактара
беларускага часопіса для дзяцей “Вясёлка”, нашага “беларускага
Андэрсена”, імя якога з гонарам носіць бібліятэка. Штогод, у маі, мы
ўшаноўваем Васіля Вітку, і гэта не толькі даніна памяці аўтару, а яшчэ
і выдатная нагода сустрэцца з таленавітымі людзьмі. У гэтым годзе на
нашу імпрэзу завітаў Уладзімір Мінавіч Мазго, паэт-песеннік, дзіцячы
пісьменнік, лаурэат ітаратурнай прэмі імя Васіля Віткі, цудоўны
чалавек, даўні сябар нашай бібліятэкі.
Дзеці з цікавасцю паслухалі расповед бібліятэкара аб жыццёвым шляху і
творчасці Васіля Віткі, пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй часопіса
«Вясёлка”, якая існуе пры бібліятэцы з 2011 года, з захапленнем
паглядзелі спектаклік “Вавёрчына гора” па аднайменнай казцы, ў
выкананні нашага лялечнага тэатра “Пацешка”.
Уладзімір Мінавіч, які ведаў Васіля Вітку асабіста падзяліўся сваімі
успамінамі аб сустрэчах і супрацоўніцтве з пісьменнікам. Юныя чытачы з
цікавасцю слухалі вершы, ў выкананні аўтара, адгадвалі загадкі,
задавалі пытанні. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі зрабіць фота
на памяць.
«БЕЛАРУСКІ АНДЭРСЭН – ВАСІЛЬ ВІТКА!»
15 мая 2026
10
/ 10
