Бібліятэчны ўрок "Свята кнігі"
4 сентября 2026
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў дзіцячай бібліятэцы №11 прайшоў бібліятэчны ўрок "Свята кнігі" з вучнямі 4 "Б" класа гімназіі №32. Дзеці ўспомнілі гістарычных асоб, якія паспрыялі развіццю пісьменства на беларускіх землях. Бібліятэкар таксама пазнаёміў школьнікаў з некаторымі сучаснымі празаікамі і паэтамі - аўтарамі кніг для дзяцей. Напрыканцы сустрэчы дзеці паглядзелі тэматычны відэаролік і азнаёміліся з кнігамі і часопісамі ў чытальнай зале. Спадзяёмся, што кніга будзе добрым сябрам для ўсіх удзельнікаў сустрэчы!
4
/ 4
