У дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі адбылася займальная сустрэча
галоўнага рэдактара беларускага часопіса "Бярозка" з навучэнцамі 7 “А”
і 9 «А» класаў СШ№60. Каралёва Яніна Вячаславаўна распавяла цікавую
гісторыю стварэння часопіса, як ён стаў важнай часткай дзіцячай
літаратуры і культуры для падлеткаў, а таксама падзяліліся сваімі
творчымі сакрэтамі працы над новымі выпускамі. Дзеці даведаліся пра
тое, якія тэмы і ідэі натхняюць аўтараў, як праходзіць працэс
напісання і ілюстравання артыкулаў, якія намаганні стаяць за кожнай
старонкай любімага выдання.
У ходзе сустрэчы былі арганізаваны віктарыны, якія дазволілі
навучэнцам праявіць свае веды і крэатыўнасць, што стварыла атмасферу
сяброўства і весялосці. У завяршэнне сустрэчы нашы юныя госці атрымалі
магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць свае ідэі для будучых
публікацый. Гэта падзея стала выдатнай магчымасцю для зносін паміж
чытачамі і стваральнікамі кантэнту, натхніўшы моладзь на творчасць і
чытанне перыядычных выданняў на беларускай мове.
«БЯРОЗКА» – СЯБРОЎКА ПАДЛЕТКАЎ
16 октября 2026
10
/ 10
