Да рэспубліканскага культурна - сацыяльнага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё", ініцыяванага Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі, які праходзіць кожную пятніцу, далучыцца можа кожны, аб'яднацца вакол беларускай культуры.
У дзіцячай бібліятэцы 11 кожную пятніцу адной з галоўных мэт з'яўляецца папулярызацыя айчынных выданняў беларускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах, перыядычных выданняў.
Так і 19 чэрвеня чытачам бібліятэкі будзе прыемна пазнаёміцца з новымі выданнямі, у якіх прадстаўлена інфармацыя пра ўсе сферы жыцця Беларусі: гісторыю, прыроду, народную творчасць, мастацкую літаратуру і г.д.
А вось госці з краіны Бурундзі (Усходняя Афрыка) былі вельмі зацікаўлены выданнем "Наш Прэзідэнт". А таксама засталіся ў захапленні ад атласа "Мая Беларусь".
Гэтае выданне вельмі цікавае для тых, хто ўпершыню наведаў Беларусь, і для ўсіх, хто хоча больш даведацца пра нашу краіну - зорную Беларусь.
Госці з Бурундзі
19 июня 2026
5
/ 5
