А як матулю, гаспадыню.
М. Пазнякоў
3 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага прайшла эрудыт-віктарына па кнізе Міхася Пазнякова. Мы прапанавалі шасцікласнікам займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, пытанні на кемлівасць, загадкі на антонімы і матэматычныя загадкі, прыказкі і прымаўкі. Пазнавальная сустрэча была скіравана на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцей.
