15 мая дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага наведалі вучні 1 “В” класа 12 мінскай гімназіі, каб пазнаёміцца з бібліятэкай і далучыцца да віншаванняў з нагоды 115-гадовага юбілею з дня нараджэння Васіля Віткі. Агульнавядомы класік беларускай літаратуры вельмі любіў дзяцей. Не толькі пісаў для іх, але і слухаў іх аповеды, гуляў з імі, прыдумляў для іх забаўкі, весела і лёгка навучаў іх розным карысным рэчам. Таму асабліва цікавай падалася маленькім чытачам павучальная казка «Вавёрчына гора», дзе аўтар лёгка і складна даваў парады, як знаёміцца з ляснымі жыхарамі, дапамагаць тым, хто трапіў у бяду. Прыдбаўшы цудоўны настрой і добрых кніжных спадарожнікаў, хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем напрыканцы сустрэчы намалявалі сумную, але потым шчаслівую вавёрачку, якая знайшла падтрымку і разуменне сярод сяброў.
Казкі дзеда Васіля
15 мая 2026
3
/ 3
