Кніга адкрываецца – казка пачынаецца!
4 ноября 2026
Ці любіце вы беларускія казкі? А нашы маленькія
чытачы з вялікім задавальненнем чытаюць, абмяркоўваюць, нават спрачаюцца. Гэта
пацвердзіла чарговая сустрэча, якая адбылася 4 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы
імя М. Астроўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі 208 мінскай школы ахвотна ўключыліся ў
дыялог, спрытна адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, знайшлі на
старонках беларускіх выданняў палюбіўшыхся героеў. А павучальная казка «Коцік,
пеўнік і лісіца» навучыла юных чамучак больш абачліва і асцярожна ставіцца да
малазнаёмых людзей, берагчы сяброўскія адносіны.
3
/ 3
