Іван Купала або Купалле – старажытнае загадкавае свята летняга сонцастаяння, якое ўсхваляе красаванне і ўрадлівасць, у рамках якога дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага штогод праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю народных звычаяў і абрадаў, фальклорных і культурных традыцый беларускага народа.
6 ліпеня прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна, прысвечаная традыцыям славянскага свята. Вядучая расказала дзецям пра гісторыю Купалля, распавяла цікавыя легенды і паданні. Маленькія чытачы пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, склалі пазлы папараць-кветкі, адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны і пагулялі ў народную гульню “Цапкі”.
Купалле: час цудаў і легенд
6 июля 2026
3
/ 3
