1 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага адбылося захапляльнае мерапрыемства. Хлопчыкі і дзяўчынкі 213 мінскай школы вырашылі прыгадаць знакамітага беларускага паэта і педагога Віктара Кажуру. Аўтар шматлікіх твораў для дзяцей доўгі час працаваў настаўнікам роднай мовы ў Вілейскай гімназіі № 2 і выхаваў не адно пакаленне дапытлівых беларусаў. Таму ягоныя творы, дзякуючы разнастайнай лексічнай палітры, дораць нам фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць, пра што гаворыцца ў шматлікіх вершах. Амаль кожная кніга знакамітага творцы адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну – слаўную, прыгожую, якая горда называецца Беларусь. І, канечне, назіральныя чамучкі з вялікім жаданнем адкрылі для сябе ў гэтым сэнсе захапляльны свет загадак вясёлай «Азбукі», што населена разнастайнымі раслінамі і жывёламі, прыгожымі прыроднымі нечаканасцямі і казачнымі героямі. А напрыканцы сустрэчы самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны атрымалі нечаканы прыз.
https://sch213.minsk.edu.by/
Маленькая азбука вялікай краіны
1 июля 2026
4
/ 4
