Учора мы святкавалі Дзень маці. Сярод шматлікіх святаў гэта свята займае асаблівае месца. Хочацца сказаць словы падзякі ўсім маці, якія дораць любоў, дабро, пяшчота і ласку. Для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек у жыцці. Дню маці ў дзіцячай бібліятэцы № 14 была прысвечана тэматычная гадзіна "Мацярынскае сэрца – цяпло і любоў", праведзеная для вучняў 5 "А" класа СШ №141.
Нямала вершаў, песень, паэм, прыказак і прымавак складзена пра маму. Мама! Яш пяшчотна гучыць гэта слова! І колькі б добрых, цудоўных слоў ні было сказана мамам, колькі б падстаў для гэтага не прыдумалі, лішнімі яны не будуць ніколі. Весела, цікава прайшло свята. Дзеці чыталі вершы пра маму, адгадвалі прымаўкі і прыказкі, рабілі віншавальную паштоўку для матуль сваімі рукамі.
Мацярынскае сэрца – цяпло і любоў
15 октября 2026
4
/ 4
