Горад Мінск здзіўляў і захапляў людзей ва ўсе часы – ад свайго з’яўлення на зямлі – да нашых дзён, выклікаў павагу ў жыхароў іншых краін і гонар у беларускага народа. Не аднойчы знішчаны і дашчэнту спалены, ён кожны раз узнімаўся з руін, адбудоўваўся і прыгажэў.
11 верасня, напярэдадні свята – Дня горада, разам з вучнямі 12-й мінскай гімназіі мы адправіліся ў мінулае, паглядзелі, як жылі мінчане шмат вякоў таму, чым займаліся. З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі легенду пра паходжанне назвы горада, паглядзелі слайды са старымі фотаздымкамі, пасля чаго здзейснілі віртуальнае падарожжа па сучасных вуліцах і праспектах сталіцы.
Напрыканцы святочнай сустэчы дзеці паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў, намаляваўшы сталічныя архітэктурныя аб’екты на пяску.
Са святам, родны горад!
