Гадзіна навуковых эксперыментаў для цікаўных прайшла 16 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цікавымі кнігамі пра вопыты, якія можна зрабіць у хатніх умовах. Маленькія чытачы-«лабаранты» назіралі неверагодныя хімічныя ператварэнні, былі ў захапленні ад загадкавых фізічных з'яў і знаёміліся з дзіўнымі ўласцівасцямі магнітаў. Усе прысутныя атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Вучні ўзялі шмат кніг з выставы, каб яшчэ раз правесці з бацькамі ўпадабаныя вопыты і эксперыменты.
На шляху да новых ведаў
16 июня 2026
3
/ 3
