22 верасня дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага наведалі вучні СШ № 67, для якіх быў праведзены гістарычны час, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства.
Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся пра гісторыю стварэння свята, пра цяжкія выпрабаванні падчас уз’яднання народа ў адну дзяржаву. Таксама на мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з мастацкімі творамі, якія адлюстроўваюць падзеі таго часу, і праглядзелі пазнавальны відэаролік па дадзенай тэме.
