24 верасня ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага адбылося незвычайнае і вельмі захапляльнае падарожжа па беларускай краіне. Юныя чытачы 12 мінскай гімназіі з вялікім задавальненнем ажыццявілі цікавы экскурс у гісторыю беларускага краю, пабываўшы ў шматлікіх нязведаных куточках Беларусі. А дапамагла ім у гэтым цудоўная кніга Віталя Вольскага, дзе шчыра і замілавана расказваецца пра радзіму, яе прыроду, разумных і працавітых людзей. Хлопчыкі і дзяўчынкі віртуальна пабывалі ў Нясвіжы і Браславе, у лясах над Бярозай, палюбаваліся бязмежнасцю Сініх азёр, што на Мядзельшчыне. «Хутчэй на Нарач!» – пагадзіліся з аўтарам непаседлівыя чамучкі, бо толькі там яны знайшлі самых прыгожых чаек, так душэўна адлюстраваных на іх вясёлых малюнках.
Падарожжа па краіне беларусаў
24 сентября 2026
3
/ 3
