"Прырода Беларусі на старонках кніг і часопісаў" - экалагічная гадзіна
Сёння у нашу 10-ю дзіцячую бібліятэку на экалагічную гадзіну завіталі вучні 4 "В" класа 11-й гімназіі. Разам мы пазнаёміліся з самымі цікавымі кнігамі і часопісамі, прысвечанымі прыгажосці і таямніцам прыроды Беларусі. Чыталі вершы і адгадвалі загадкі, якія знайшлі ў кнізе вядомага беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова "У родным краі". А яшчэ мы адправіліся ў віртуальнае падарожжа па запаведных кутках нашай Радзімы. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у літаратурнай віктарыне і адказвалі на пытанні. Беражыце родную прыроду!
Аўдыторыя: 10+
Вучні 4-В класа Гімназіі №11
Месца правядзення: дзіцячая бібліятэка №10 г. Мінска
