9 лістапада дзіцячая бібліятэка №14 завітала ў дзіцячы садок №40 з кніжкай на беларускай мове. Нямецкая народная казка "Сапраўднае сяброўства" спадабалася дзецям сваімі дружнымі героямі: братамі-матылькамі, якія не кінулі адзін аднаго ў бядзе. Потым мы пагулялі ў настольную гульню "Цудоўная мова" і паадгадвалі загадкі пра казачных герояў. Кожнае дзіця ператварылася ў жвавага матыля падчас рухомай эстафеты "З кветкі на кветку". Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з часопісам "Вясёлка", патрымалі ў руках і пагарталі прыгожыя і маляўнічы нумары.
Сапраўднае сяброўства
10 ноября 2026
4
/ 4
