19 мая ў дзіцячай бібліятэцы №6 для навучэнцаў 1 класа СШ №60 адбылося мерапрыемства “Сонечны казачнік - Васіль Вітка”, прымеркаванае да дня нараджэння Васіля Віткі - пicьмeннiка шмaтгpaннaгa тaлeнтy, пpaзaiка, дpaмaтypга, пepaклaдчыка, пyблiцыcта, першага рэдактара беларускага часопіса для дзяцей “Вясёлка”, нашага “беларускага Андэрсена”, імя якога з гонарам носіць бібліятэка. Штогод, у маі, мы ўшаноўваем Васіля Вітку, і гэта не толькі даніна памяці аўтару, а яшчэ і выдатная нагода сустрэцца з таленавітымі людзьмі. У гэтым годзе на нашу імпрэзу завітаў Уладзімір Мінавіч Мазго, паэт-песеннік, дзіцячы пісьменнік, лаурэат ітаратурнай прэмі імя Васіля Віткі, цудоўны чалавек, даўні сябар нашай бібліятэкі.
Дзеці з цікавасцю паслухалі расповед бібліятэкара аб жыццёвым шляху і творчасці Васіля Віткі, пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй часопіса «Вясёлка”, якая існуе пры бібліятэцы з 2011 года, з захапленнем паглядзелі спектаклік “Вавёрчына гора” па аднайменнай казцы, ў выкананні нашага лялечнага тэатра “Пацешка”.
Уладзімір Мінавіч, які ведаў Васіля Вітку асабіста падзяліўся сваімі успамінамі аб сустрэчах і супрацоўніцтве з пісьменнікам. Юныя чытачы з цікавасцю слухалі вершы, ў выкананні аўтара, адгадвалі загадкі, задавалі пытанні. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігу Уладзіміра Мазго «Слоны с Луны» з аўтографам, і зрабіць фота на памяць.
Сонечны казачнік - Васіль Вітка
20 мая 2025
8
/ 8
