13 кастрычніка ў дзіцячую бібліятэку №14 завітала рэдакцыя часопіса “РОДНАЯ ПРЫРОДА”. Вучні 4 “Б” класа СШ 120 даведаліся шмат цікавага і карыснага, пазнавальнага і важнага з таго, што надзвычай пяшчотна расказала супрацоўніца часопіса Шыдлоўская Вераніка. Праз пытанні і адказы атрымаўся даволі змястоўны інтэрактыў. Мы даведаліся пра Чырвоную і Чорную кнігі Беларусі, у чым іх розніца і навошта яны патрэбныя грамадству; якія менавіта жывёлы і птушкі знаходзяцца пад пагрозай вымірання або наадварот, іх колькасць значна павялічылася.
За кожны правільны адказ і актыўны ўдзел школьнікі атрымлівалі прыгожую налепку з выявамі жывёл, а напрыканцы тых, у каго іх атрымалася 5 і больш, узнагародзілі выпускам часопіса “Родная прырода”. Мерапрыемства пакінула вельмі цёплае ўражанне і нават выклікала гонар: у нашай краіне шмат рэдкіх відаў жывел, птушак і раслін, але яны знаходзяцца пад сапраўднай аховай дзяржавы, а значыць, будуць існаваць!
Сустрэча з часопісам “Родная прырода” ў дзіцячай бібліятэцы № 14
14 октября 2026
5
/ 5
