29 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 14 адбылася сустрэча школьнікаў пятага класа СШ 141 імя 120 Рагачоўскай дывізіі г. Мінска з галоўным рэдактарам часопіса “Родная прырода” А.П. Паршынай. Мерапрыемства адбылося ў гульнёвай форме. Дзеці пазнаёміліся з прэзентацыяй – “Птушкі Беларусі”, а потым паўдзельнічалі ў займальнай віктарыне па праслуханым матэрыяле. Школьнікі падрабязней вывучылі птушак нашых мясцін, задавалі цікавыя пытанні, атрымалі прызы за свае адказы ў выглядзе часопіса. Усе засталіся з прыемнымі ўражаннямі і запланавалі далейшае супрацоўніцтва з рэдакцыяй часопіса ў наступным навучальным годзе.
Сустрэча з часопісам “Родная прырода”
29 апреля 2026
3
/ 3
