8 чэрвеня дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага наведалі вучні СШ № 154, для якіх была праведзена гутарка аб жыцці і дзейнасці самай вядомай беларускай святой.
Прападобная Ефрасіння Полацкая ўнесла неацэнены ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку беларускай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад бязмежнай любові да людзей. Сёння Ефрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.
