25 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Марынай Петрашкевіч. Мерапрыемства сабрала аматараў мастацкага слова і ўсіх, хто цікавіцца сучаснай літаратурай.
Падчас сустрэчы аўтарка распавяла пра свой творчы шлях, падзялілася гісторыямі стварэння сваіх кніг і прачытала ўрыўкі з твораў. Асаблівую ўвагу Марына Петрашкевіч надала тэмам, якія натхняюць яе на працу, і адказала на шматлікія пытанні дзяцей.
Сустрэча прайшла ў сяброўскай, нязмушанай атмасферы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ахвотныя змаглі ўзяць аўтограф у пісьменніцы, зрабіць памятныя фотаздымкі і бліжэй пазнаёміцца з яе кнігамі на тэматычнай выставе.
Дзякуем Марыне Петрашкевіч за натхненне і яркія эмоцыі, а нашым чытачам – за шчырую цікавасць да роднай літаратуры!
