"Прывітанне!", "Матуля", "Сонейка". Гэтыя і многія іншыя, родныя сэрцу, словы гучалі сёння на сустрэчы дзіцячай бібліятэцы №11 з выхаванцамі дзіцячага сада №364, праведзенай сумесна з часопісам "Матуліна сонейка".
Разам мы разгадвалі загадкі, слухалі казкі і глядзелі мультфільм на роднай мове. Дзеці даведаліся, як шмат кніг, легендаў і паданняў стваралася на працягу многіх стагоддзяў на беларускай мове і чаму мы павінны шанаваць сваю мову. А таксама змаглі бліжэй пазнаёміцца з часопісам "Матуліна сонейка".
Спадзяемся дзеці і далей будуць выказваць інтарэс да беларускамоўных выданняў.
УРОКІ РОДНАЙ МОВЫ
26 ноября 2026
4
/ 4
