3 чэрвеня ў дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага прайшоў адкрыты дыялог па правах дзіцяці. Разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі СШ № 165 мы пагаварылі пра дзяржаўныя і неафіцыйныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, пагарталі галоўны закон краіны – Канстытуцыю, успомнілі, якія ёсць правы і абавязкі ў нашых грамадзян, а таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа па самых прыгожых куточках краіны. Завяршылася сустрэча віктарынай, падчас якой абедзве каманды паказалі добрае веданне дзяржаўных свят, памятных дат і выдатных мясцін нашай Радзімы.
Я нарадзіўся беларусам
3 июня 2026
4
/ 4
