17 чэрвеня дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага наведалі вучні СШ № 208, для якіх была праведзена пазнавальная гадзіна да Году беларускай жанчыны. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся аб жыцці і дзейнасці выдатных прадстаўніц Беларусі, якія праславілі сваю краіну дасягненнямі ў культуры і грамадскім жыцці. Сярод іх – полацкая князёўна Рагнеда, першая на беларускай зямлі жанчына-асветніца Ефрасіння Полацкая, беларуская праваслаўная святая Соф’я Слуцкая і іншыя.
Жанчыны Беларусі ў люстэрку эпохі
17 июня 2026
3
/ 3
