14 лістапада дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага гасцінна адчыніла свае дзверы для усіх, хто захапляецца творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, 135-годдзе з дня нараджэння якога хутка адзначыць краіна. Напярэдадні слаўнага юбілею вучні 7 класа 67 мінскай школы з вялікай ахвотай далучыліся да змястоўнага дыялогу, выявіўшы добрые веды ў гэтай галіне. Юнакі і дзяўчаты дэкламавалі агульнавядомыя радкі, што звычайна вучаць напамяць, вылучалі найбольш цікавыя старонкі з жыцця класіка, глядзелі аўтабіяграфічны фільм «Запіскі на палях», які даў магчымасць уявіць усю шматграннасць таленту маладога паэта. Сустрэча прайшла ў цёплай, добразычлівай атмасферы, пакінуўшы добры водгук у душы кожнага.
“Зорка Венера ўзышла над зямлёю…”
14 ноября 2026
3
/ 3
