18 лютага ў госці да выхаванцаў ДС № 362 прыйшлі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі № 11 і рэдакцыі дзіцячых часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. У рамках тыдня роднай мовы дзеці папоўнілі свой багаж ведаў: перакладалі розныя словы з рускай на беларускую мову, у гульнёвай форме даведаліся аб цікавых беларускамоўных часопісах, з інтарэсам пагарталі іх старонкі, удзельнічалі ў інсцэніроўцы казкі “Рэпка”. Сустрэча атрымалася пазнавальнай, пазітыўнай і вельмі вясёлай.
З "Вясёлкай" - весела!
19 февраля 2026
Белорусские партнёры
5
/ 5
