Штогод 2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое ўвасабляе ў сабе шчырае імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх продкаў жыць у згодзе, берагчы шматвекавое сяброўства і ўмацоўваць узаемны давер.
Менавіта пра гэта і вялі мы размову з вучнямі 3 “В” класа гімназіі № 12, якія прыйшлі ў дзіцячую бібліятэку імя М. Астроўскага 2 красавіка. Разам мы здзейснілі віртуальнае падарожжа па нашай Радзіме, а потым завіталі ў Расію: наведалі адзін з самых вялікіх музеяў свету – Эрмітаж, пабывалі ў самым халодным горадзе – Верхаянску, а таксама атрымалі асалоду ад пейзажаў самага глыбокага возера – Байкал.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі, прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі і ведалі адказы амаль на ўсе пытанні пра дзяржаўныя сімвалы абедзвюх краін.
