Міжнародная акцыя “Чытаем дзецям пра Вялікую Айчынную вайну”
З нагоды святкавання Вялікай Перамогі 7 мая дзіцячая бібліятэка №14 прыняла ўдзел у Міжнароднай акцыі “Чытаем дзецям пра Вялікую Айчынную вайну”.
Вучні 3 “Б” класа завіталі да нас на чарговы занятак па роднай мове. Пачалі мы з верша В. Жуковіча “Да свята Перамогі” і паразмаўлялі на тэму “Што такое вайна і што такое мір?”. Потым паглядзелі прэзентацыю – “Без надзеі на выратаванне”: убачылі фота мінулых гадоў з выявамі спаленых вёсак, разбуранага Мінска, асірацелых і абяздоленых ваенным ліхалеццем дзяцей, піянераў-герояў, якія змагаліся на раўне з дарослымі і па-свойму набліжалі Перамогу. Затым праслухалі апавяданне І. Муравейкі пад назвай “АДВАЖНЫ” і пагутарылі пра тое, што здабываць перамогу нам дапамагалі яшчэ і жывелы, браты нашы меншыя, – сабачкі!
Напрыканцы занятка дзяцей чакаў майстар-клас па вырабу ўрачыстай паштоўкі да 9 мая.
Помнім, шануем, цэнім і беражэм! Усіх з надыходзячым Святам!
